У Мінску пабудуюць першы ў нашай краіне завод па спальванні смецця. Ён штогод зможа перапрацоўваць каля 500 тысяч тон адходаў і вырабляць цеплавую і электрычную энергію.

Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі паведаміла дырэктар ГУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Наталля Грынцэвіч, піша sb.by.

Паводле яе слоў, у сталіцы утвараецца каля 25 адсоткаў адкідаў ад агульнай колькасці па Беларусі. А паколькі, па сутнасці, застаўся ўсяго адзін дзейны палігон, для Мінска вельмі востра стаіць праблема абыходжання з адкідамі. У сувязі з гэтым будаўніцтва завода па спальванні смецця вельмі неабходна. «Ужо вызначаны ўчасткі для яго размяшчэння, праводзіцца папярэдняя работа па пoшуку інвестараў. І я думаю, у найбліжэйшы час пачнецца будаўніцтва гэтага завода», — распавяла Наталля Грынцэвіч.

Эксплуатацыю дзейнага палігона плануецца спыніць праз 4 гады. Агульнасусветная практыка спальвання адкідаў дазваляе скараціць іх кoлькасць да 10—15 працэнтаў ад зыходнай масы. Смеццеперапрацоўчыя ўстанoўкі дазволяць выкарыстоўваць частку смецця як паліва, пры спальванні якога будзе выпрацоўвацца цеплавая і электрычная энергія для патрэбаў самога прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0