Заробкі некаторых катэгорый работнікаў у сферах адукацыі і аховы здароўя павялічаны з 1 студзеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2019 года №36 «Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў». Указ апублікаваны на сайце ведамства.

Пастановай з 1 студзеня 2019 года прадугледжана вызначэнне галіновых надбавак педагагічным работнікам (уключаючы асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу). На гэтыя мэты будзе накіроўвацца 5% планавага фонду аплаты працы гэтых работнікаў. Памеры, парадак і ўмовы выдзялення надбавак вызначаюцца Міністэрствам адукацыі па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам фінансаў.

Прадугледжана павелічэнне памераў акладаў памочнікаў выхавальнікаў (з 20% да 25%) і даплат дактарам-спецыялістам (з 20% да 24% акладу), медыцынскім работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю (з 13% да 16% акладу), а таксама вызначэнне даплат фармацэўтычным работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю (у памеры 1% акладу). Міністэрству адукацыі даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0