Кампанія Грын Філмс, падкантрольная шоўмену, патэнцыйнаму кандыдату ў прэзідэнты Украіны Уладзіміру Зяленскаму, у 2017 годзе атрымала 35 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за $500 тысяч) субсідый ад Міністэрства культуры Расіі. Пра гэта паведамляе Настоящее Время са спасылкай на дакументы ў рэестры субсідый расійскага бюджэту.

Грошы выдзелілі на субсідаванне выдаткаў на вытворчасць фільма «Уніз».

Фота: скрын budget.gov.ru.

Фота: скрын budget.gov.ru.

21 студзеня палітычная партыя «Слуга Народа» вылучыла Зяленскага кандыдатам у прэзідэнты Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0