21.01.2019 / 22:43

Навальны: Турму для Рыбкі «заказаў» расійскі мільярдэр Дзерыпаска  18

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны заявіў, што крымінальны пераслед беларускі Настассі Вашукевіч, вядомай як Насця Рыбка, адбываецца з падачы мільярдэра Алега Дзерыпаскі, які помсціць эскортніцы за разгалашэнне таямніц яго асабістага жыцця.

У пацверджанне сваіх слоў апазіцыянер апублікаваў на сваім сайце аўдыёзапісы перахопленых тэлефонных размоў алігарха і людзей з яго атачэння, якія абмяркоўвалі лёс Рыбкі.

«Мы можам асуджаць яе род заняткаў, але пагадзіцеся, у гэтай гісторыі яна дакладна не галоўны злыдзень. І неадэкватная жорсткасць да яе, а таксама юрыдычныя анамаліі (трымалі год у Тайландзе, цяпер затрымалі ў транзітнай зоне) проста паказваюць, што гэта ўсё заказ Дзерыпаскі, які хоча адпомсціць Рыбцы, марынуючы яе ў турме», — напісаў Навальны.

Па словах палітыка, у адным з праслухоўванняў фігуруюць генеральны сакратар расійскага аддзялення «Міжнароднай гандлёвай палаты», заснаванага Дзерыпаскам, Таццяна Монеген; Георгій Аганаў — былы дыпламат, а цяпер сябра Рады дырэктараў «Базавага элемента» і дарадца прэзідэнта кампаніі — Дзерыпаскі. Замежнаму юрысту яны распавядаюць пра арышт Рыбкі, Аганаў кажа пра зацікаўленасць у тым, каб дзяўчыну прысудзілі да рэальнага турэмнага тэрміну ў Тайландзе.

У другой перахопленай тэлефоннай размове, працягвае Навальны, чуваць голас самога Дзерыпаскі, які размаўляе з Яўгенам Агарковым. На яго аформленыя некаторыя актывы алігарха. Акрамя таго, Агаркоў фігуруе ў дзвюх апублікаваных кнігах Насці Рыбкі пад імем «Віця».

«Ён разам з Рыбкай, Дзерыпаскам, Прыходзькам і шасцю прастытуткамі быў на лодцы ў Нарвегіі», — кажа Навальны.

11
Бел. / Адказаць
21.01.2019 / 21:09
Наста павалиць крамлеуски рэжым, бо моцна трымае яго за айцы...а узурпатар хай трымаецца Насты и стане прэзи-кам саюзнай дзяржавы!.. )
6
0.5 / Адказаць
21.01.2019 / 21:22
Вот где суперсволочь. Отоспал и посадил..
120
хамса / Адказаць
21.01.2019 / 21:52
што!? Рэд., вы і навальнага называеце палітыкам!? ды Рыбка сапраўды большы палітык, чым вашыя гэтыя навальныя-севярынцы-статкевічы (и иже с ними) доўга пералічваць
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру