Магілёвец у гульнявым клубе забраў чужы выйгрыш. 502 рублі апынуліся ў наведвальніка, які запэўніў адміністратара, што менавіта ён выйграў грошы. Забраўшы буйную суму, мужчына пайшоў, а да стойкі па выйгрыш падышоў яшчэ адзін задаволены гулец, паведаміўшы, што хоча забраць менавіта гэтыя 502 рублі.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што чужы выйгрыш забраў 43-гадовы раней не судзімы беспрацоўны магілёвец. Ён бачыў, як сусед па гульнявых аўтаматах выйграў буйную суму і, апярэдзіўшы яго, рушыў па выйгрыш. Калі адміністрацыя клуба стала разбірацца, што адбылося, мужчыны ўжо і след прастыў.

Праваахоўнікі вырашаюць пытанне пра распачынанне крымінальнай справы за махлярства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?