Валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў у лістападзе 2008 года знізілася на 20,1% у параўнанні з кастрычнікам і склала $2,439 млрд.

Вось дынаміка валютных паступленняў у краіну за апошнія месяцы:

ліпень $4,018 млрд
жнівень $3,788 млрд (-5,8%)
верасень $3,300 млрд (-12,9%)
кастрычнік $3,051 млрд (-7,5%)
лістапад $2,439 млрд (-20,1%)

Зніжэнне валютнай выручкі пры нязменным курсе рубля і імкненні захаваць аб'ёмы вытворчасці і занятасць прыводзіць да апусташэння золатавалютных запасаў краіны. Справу ратуе толькі тое, што і цэны на сыравіну, якую Беларусь імпартуе, таксама абнізіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?