Прэзідыум Расійскай акадэміі навук (РАН) адмяніў галасаванне аб прысваенні патрыярху РПЦ Кірылу звання «ганаровы прафесар», паведамляе РБК.

Замест гэтага на пасяджэнні 22 студзеня ў РАН будуць размаўляць пра мэтазгоднасць прэміі агулам.

«Некаторыя члены акадэміі выказалі сумневы ў мэтазгоднасці звання. Таму, пакуль што мы павінны зняць [галасаванне] і абмеркаваць паміж сабой гэтую тэму», — заявіў віцэ-прэзідэнт РАН Юрый Балега.

Па словах Балегі, Кірыл «падтрымлівае навуку не толькі ў гуманітарнай сферы, але і ў тэхнічных навуках».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0