У «Белгазеце» адбылася змена кіраўніцтва, але ранейшы дырэктар не збіраецца здавацца. Кропку ў справе паставяць праваахоўныя органы.

Былы палітвязень Андрэй Бандарэнка цяпер раздае інтэрв'ю ў якасці новага дырэктара ТАА «Белгазета».

Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

«Папярэдняе кіраўніцтва самаўхілілася ад кіравання гаспадарчай дзейнасцю прадпрыемства. Бяздзейнасць першай асобы, пагоршаная недахопам вопыту, вельмі негатыўна адбілася на фінансавым становішчы газеты», — пракаментаваў ён сітуацыю «Беларускаму партызану».

Некалькі гадоў уласнікам «Белгазеты» быў бізнэсмен Сяргей Ісаеў, а дырэктарам — Ігар Высоцкі. Аднак справы ў выдання, якое так і не змагло перайсці ў інтэрнэт, ішлі абы-як, і ў канцы 2017 года «Белгазету» перакупіў журналіст выдання Кірыл Жываловіч.

Кірыл Жываловіч 

Кірыл Жываловіч 

Чытайце: Новым уласнікам «БелГазеты» стаў прыхільнік Міколы Статкевіча (2017)

У Жываловіча было 75% статутнага фонда, і ён стаў дырэктарам прадпрыемства. Астатнія 25% належалі Ігару Высоцкаму.

На тое, што адбылося ў «Белгазеце» ў пачатку 2019 года, ёсць два супрацьлеглыя погляды.

Жываловіч напісаў у сацсетках, што Высоцкі і Андрэй Бандарэнка ажыццявілі «рэйдарскі захоп рэдакцыі». Ён не стаў больш падрабязна каментаваць сітуацыю карэспандэнту «Нашай Нівы» да таго моманту, калі будзе дадзена юрыдычная ацэнка сітуацыі.

Прынамсі змена кіраўніцтва адбылася без яго згоды.

Андрэй Бандарэнка трапіў у дзіўную сітуацыю некалькі тыдняў таму, калі ад яго імя па СМІ рассылалася прапанова атрымаць вялізны расійскі грант.

Чытайце. Ад імя Андрэя Бандарэнкі па рэдакцыях СМІ рассылаецца прапанова ўзяць расійскі грант памерам $100 тысяч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0