Баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Талібан» напалі на лагер вайскоўцаў у афганскай правінцыі Вардак. Паводле крыніцы Reuters, у выніку інцыдэнту загінулі 126 супрацоўнікаў базы.

Спачатку нападнікі ўрэзаліся ў КПП на аўтамабілі, у якім была выбухоўка, а затым - пасля выбуху - адкрылі агонь па вайскоўцах. Агнём у адказ яны былі забітыя.

Атака баевікоў на афганскіх вайскоўцаў па колькасці ахвяраў стала найбуйнейшай з красавіка 2017 года. Тады ў выніку нападу талібаў на вайсковую базу ў правінцыі Балх былі забітыя, па афіцыйных дадзеных, 140 вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0