Здарэнне адбылося 21 студзеня каля 18 гадзін у пасёлку Баравуха-1, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.

16-гадовы хлопец выйшаў з аўтобуса, але праігнараваў пешаходны пераход, які быў побач.

У выніку ён выйшаў на праезную частку з-за аўтобуса, дзе трапіў проста пад колы аўтамабіля «Nissan Pathfinder», якім кіраваў 30-гадовы жыхар Баравухі.

У выніку ДТЗ хлопец атрымаў цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Наваполацкай бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0