22.01.2019 / 09:46

Патрабаваліся грошы на аперацыю, знаёміцца да шлюбу не рэкамендаваў экстрасэнс: як махлярка развяла на $30 тысяч гора-жаніха 5

Мужчыну вадзілі за нос тры гады

Нежанаты 40-гадовы жыхар Столінскага раёна знайшоў у газеце аб'яву дзяўчыны, што шукала кватэру для арэнды, піша БелТА.

Патэлефанаваў, але адказала нібыта маці дзяўчыны. Падчас рэгулярных тэлефонных размоў 47-гадовая жанчына пераканала мужчыну, што яе дачка хоча ўзяць з ім шлюб.

Аднак пад выдуманымі падставамі «будучая цешча» прасіла дапамагчы. Грошы патрэбныя былі для аперацыі на сэрцы дзяўчыны, наступнай рэабілітацыі. Пры гэтым жанчына пераканала мужчыну ў немагчымасці асабістага знаёмства з дачкой да вяселля з-за рэкамендацый экстрасэнса.

Яна вадзіла за нос мужчыну тры гады, выманіўшы ў яго больш за 4 тыс. рублёў і больш за $28,8 тыс.

Пінскім міжраённым аддзелам СК заведзена крымінальная справа па ч. 4 арт.209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры). У ходзе папярэдняга следства абвінавачаная пакрыла шкоду на 5 тыс. рублёў, а на яе маёмасць накладзены арышт.

0
Вадзім / Адказаць
22.01.2019 / 11:15
Няблага людзі вольных грошай маюць. Эх)
3
Serg / Адказаць
22.01.2019 / 12:08
Черный нал - это круто!!!
0
Цетка Алена / Адказаць
22.01.2019 / 12:56
Калi ен такi дурны, адкуль столькi вольных грошай ?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру