22.01.2019 / 09:58

Перамовы з ЗША па ўступленні Беларусі ў СГА пачнуцца пасля заканчэння «шатдауна» 1

Беларусь плануе пачаць двухбаковыя перамовы з ЗША па пытанні ўступлення краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю пасля заканчэння «шатдауна» ў ЗША.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, піша БелТА.

«Як толькі ўрад ЗША выйдзе на працу, мы ўступім ў перамоўны працэс па нашым ўступлення ў СГА», - адзначыў намеснік міністра.

Шатдаун доўжыцца ў ЗША ў з 22 снежня 2018 года. Гэта калі частка федэральных ведамстваў ЗША не працуе, бо дэмакраты і рэспубліканцы не змаглі дамовіцца з нагоды бюджэту. Рознагалоссі паўсталі з-за фінансавання будаўніцтва сцяны на амерыкана-мексіканскай мяжы.

1
Мацей Бурачок / Адказаць
22.01.2019 / 10:47
Это круто.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру