Грамадства

Андрэй Бандарэнка расказаў прававы механізм адхілення Жываловіча і згадаў «грант ад Расіі на $100 тысяч»

Незразумелая сітуацыя адбываецца вакол «Белгазеты», дзе на мінулым тыдні змянілася кіраўніцтва. 

Чытайце падрабязна. Разборкі ў «Белгазеце»: уладу ў дырэктара Кірыла Жываловіча перахапіў былы палітвязень Андрэй Бандарэнка

На дадзены момант экс-дырэктар Кірыл Жываловіч, якому належыць 75% статутнага фонда, праводзіць юрыдычную экпертызу, вынікі гатовыя будуць у сераду, у гэты ж час Андрэй Бандарэнка ўжо раздае інтэрв'ю ў якасці новага дырэктара ТАА «Белгазета». 

Андрэй Бандарэнка

«Наша Ніва» запыталася ў Бандарэнкі пра прававыя механізмы адхілення Жываловіча. 

«Гэта адбывалася на гадавым сходзе, які можа ініцыяваць любы мінарытарый з доляй, большай за 10%. І гэта зрабіў Высоцкі. Тое, што Жываловіч не з'явіўся на сход, хоць быў належным чынам апавешчаны, — гэта яго праблемы, — рассказвае Бандарэнка. — Чалавек год не з'яўляўся на рабочым месцы, рабіў, мякка кажучы, падазроныя плацяжы, якія адбіваліся на фінансавым стане арганізацыі, і ў выніку не прымаў ніякага ўдзелу ў рабоце. У снежні стала пытанне, што ў студзені мы можам газету не ўбачыць». 

Бандарэнка расказвае, што па гэтых прычынах «другім заснавальнікам прымаліся захады, скіраваныя на выратаванне газеты»: адным з механізмаў было звальненне папярэдняга дырэктара і абмежаванне яго права выкарыстоўваць фінансавыя сродкі арганізацыі.

Кірыл Жываловіч.
Якім чынам Жываловіч быў пастаўлены ў вядомасць аб сходзе заснавальнікаў, якіх усяго два? 

«Па месцы сваёй працы быў праінфармаваны некалькі разоў, яму рабілі паведамленні, на сход ён не з'явіўся, — сказаў Бандарэнка.

Што цяпер з 75% статутнага фонда, якія належыць Жываловічу? 

«Яны належаць яму, змены заснавальнікаў не было. Ён застаецца заснавальнікам прадпрыемства, але праз тое, што быў не ў стане займацца фінансава-гаспадарчай дзейнасцю, было прынятае рашэнне аб ягоным звальненні», — тлумачыць новы дырэктар. 

Таксама Бандарэнка сказаў, што падазрае Жываловіча ў рассылцы ад яго імя інфармацыі пра прапанову «гранта ў сто тысяч».

Чытайце: Ад імя Андрэя Бандарэнкі па рэдакцыях СМІ рассылаецца прапанова ўзяць расійскі грант памерам $100 тысяч

«На мой погляд, гэта сыходзіла ад яго. РУУС праводзіць праверку, мы звярнуліся з просьбай вызначыць і прыцягнуць да адказнасці асоб, якія распаўсюджвалі інфармацыю», — сказаў Бандарэнка. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць