Фота СК
Ілжэсвятар атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі, падманам сабраўшы ў жыхароў Мінска каля 50 тысяч рублёў. Пра гэта піша пракуратура Минска.
Высветлілася, што абвінавачаны з верасня 2016 года па верасень 2018 года на тэрыторыі Мінска выдаваў сябе за святара праваслаўнай царквы.
Р. выкарыстоўваў царкоўныя адзенне і рэчы, а затым на розных падставах — для набыцця свечак для набажэнства, правядзення абраду асвячэння жылля, малітваў, ахвяраванняў — і выманіў гэтыя грошы.
Пацярпелымі па справе прызнаныя 14 чалавек, а агульная сума нанесенай ім маёмаснай шкоды склала 48 486 рублёў.
Суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў 49-гадовага ўраджэнца Брэсцкай вобласці Р. вінаватым (махлярства ў асабліва буйным памеры, ч.4 арт.209 КК) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракуратура Першамайскага раёна Мінска падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне.
Прысуд не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.