Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана вітае рашэнне Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістраваць Рух за Свабоду.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 17 снежня прэс‑службай вярхоўнага прадстаўніка.
Х.Салана падкрэсліў, што пытанне выканання законных правоў арганізацый грамадзянскай супольнасці
«адыгрывае важную ролю ў дыялогу, які працягваецца паміж Еўрасаюзам і беларускімі ўладамі».
«Вызваленне ўсіх прызнаных міжнароднай супольнасцю палітычных зняволеных у жніўні прывяло да пачатку новай фазы гэтага дыялогу. Рашэнне аб рэгістрацыі Руху за Свабоду з’яўляецца важным крокам, які будзе садзейнічаць далейшаму пазітыўнаму развіццю адносін Еўрасаюза і Беларусі», — падкрэсліў Х.Салана.