22.01.2019 / 12:17

Наступныя дні — маразы. Надвор'е на 23—25 студзеня 11

23 студзеня ў асобных раёнах невялікі снег, днём па Брэсцкай і Гомельскай абласцях часам снег, месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -8..- 14°С, па паўночным усходзе -15..- 21°С, максімальная ў сярэдзіне дня -5..- 11°С.

24 студзеня пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -10..- 17°С, пры праясненнях -18..- 21 ° С, у паўднёвых раёнах -8..- 9°С; максімальная - днём -5..- 12°С.

25 студзеня пераважна без ападкаў. Ноччу -13..- 20°С, пры праясненнях да -23°С, па паўднёвым захадзе -9..- 12°С; максімальная - днём -5..- 12°С.

0
Жвір / Адказаць
22.01.2019 / 17:59
Ат ! Колькі можна ? Самы час пачынаць паведамляць пра надыход вясны. Зіма ўжо прайшла экватар ды пакацілася пад гару... вы ж паназірайце за вераб'ямі ! Яны ажывіліся, ды й ціўкаюць з зусім іншым настроем, асабліва ў сонечныя дні...Я з лоджыі бачу,..і чую...калі што...
0
Жвір / Адказаць
24.01.2019 / 11:32
Сьнегіры прыляталі сёньня раніцою да рабіны, што сядзіць у мяне ля вакна, у адведкі значыцца. А зь імі яшчэ гурточак нейкіх дужа вяртлявых, страктых птушачак, зусім маленькіх. Гэта пэўна ўжо з поўдня падцягваюцца першыя пералётныя птушкі... Вясна будзе раньняя. :)
1
хамса / Адказаць
24.01.2019 / 12:00
Жвір, ды узбагойтесь вы уже наконец-то.. неужели не ястно еще - я явно не ваша гавань )
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру