sky sports

sky sports

Самалёт, на якім ляцеў форвард «Кардыфа» Эміліяна Сала, знік з радараў авіядыспетчараў.

Невялікае судна вылецела з Нанта ў Кардыф мінулай ноччу, раніцай было паведамлена аб яго знікненні ў раёне Ла-Манша.

Паведамляецца, што на борце самалёта знаходзіліся двое пасажыраў, у тым ліку Сала.

У дадзены момант пачалася пошукава-выратавальная аперацыя.

Аб трансферы Салы з «Нанта» у «Кардыф» было абвешчана 20 студзеня. Аргенцінец стаў рэкордным трансферам у гісторыі валійскага клуба, мяркуецца, што клуб патраціў 20 мільёнаў еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0