22.01.2019 / 14:31

Жыхар Драгічына 10 гадоў плаціў аліменты не на сваіх трох дзяцей. А потым засумняваўся 15

sudexpert.gov.by

У праваахоўныя органы звярнулася 40-гадовая жыхарка Драгічына. Жанчына паведаміла, што больш за тры месяцы на працягу года яе былы муж ухіляецца ад выплаты сродкаў на ўтрыманне траіх непаўналетніх дзяцей. А плаціць ён меўся з 2008 года.

Была распачата крымінальная справа, паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз (ДКСЭ).

Мужчына сваю віну ва ўхіленні ад выплаты аліментаў не прызнаў. Ён заявіў, што сумняваецца ў сваім біялагічным бацькоўстве ў дачыненні да траіх дзяцей. Для вырашэння пытання па ўсталяванні бацькоўства была прызначаная генетычная экспертыза. 

Вынікі ДНК-экспертызы расставілі ўсе кропкі над «i». Паводле заключэння эксперта ўпраўлення ДКСЭ па Брэсцкай вобласці, біялагічнае бацькоўства ў адносінах да траіх дзяцей выключана.

5
Вадзім / Адказаць
22.01.2019 / 13:40
Каб яшчэ закон дазваляў спагнаць бы яшчэ зь яе, хаця б за апошнія тры гады...
Поўнае бяспраўе мужыкоў.
8
кронан / Адказаць
22.01.2019 / 13:41
А колькі такіх вось "бацькоў", якія ня ведалі, што жывуць са шкурай, што ходзіць на лева і на права, сядзяць ці ўжо адседзелі за аліменты. А колькі яшчэ праз суд выплочваюць чужым дзецям.
0
Вадзім / Адказаць
22.01.2019 / 13:41
А лепш пасадзіць за махлярства. Цікава, ці магчыма?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру