Расія і Беларусь амаль завяршылі падрыхтоўку пагаднення аб узаемным прызнанні віз, Масква разлічвае падпісаць яго ў найбліжэйшы час, заявіў у Дзяржаўнай думе на пасяджэнні камітэта па справах СНД статс-сакратар, намеснік кіраўніка МЗС Расіі Рыгор Карасін.

«Мы вядзем зараз працу над новым пагадненнем аб узаемным прызнанні віз. Праца, у прынцыпе, завершана», — сказаў Карасін.

«Мы разлічваем, што яно будзе ў найбліжэйшы час падпісана. У нас будзе цэлая серыя важных двухбаковых мерапрыемстваў, у рамках якіх можна будзе арганізаваць гэта падпісанне», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?