Міністр замежных спраў Уладзімір Макей пракаментаваў журналістам даручэнне прэзідэнта неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі Настассі Вашукевіч (Насці Рыбкі).

— Усе даручэнні прэзідэнта, якія МЗС атрымлівае, выконваюцца беспярэчна, якасна і ў тэрмін, — заявіў Макей.

— Гэта значыць вызваленне Насці Рыбкі — вынік працы МЗС?

— Гэта комплексная заслуга. Яна вызвалена пад падпіску аб яўцы, яна можа прыляцець у Мінск, але павінна па першым патрабаванні з'яўляцца ў суд, — растлумачыў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?