Менскі райвыканкам 22 студзеня разглядзеў адміністратыўныя пратаколы, складзеныя на актывістаў КХП-БНФ: выканаўцу абавязкаў старшыні партыі Юрася Беленькага і сакратара менскай управы Валера Буйвала, піша «Радыё Свабода».

За «ўчыненьне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасьці», якая выявілася ў замене спарахнелага крыжа ў памяць аб літоўцах, расстраляных у Курапатах, Юрася Беленькага і Валера Буйвала пакаралі штрафам у 382,5 рубля.

27 сьнежня мінулага году група, у складзе якой быў Юры Беленькі, замяніла даўні спарахнелы крыж. Новы крыж зрабілі грамадзяне Літвы — «у стылі літоўскага народнага мастацтва». У час усталяваньня новага крыжа ў Курапатах знаходзіліся два працаўнікі лясгасу, якія не выказвалі прэтэнзіяў да работаў, якія пазьней былі прызнаныя «ўчыненьнем шкоды» мэмарыялу.

Фота: Valery Buival

Крыж зьнік празь дзьве гадзіны па ўсталяваньні — як высьветлілася, яго вывезьлі працаўнікі лясгасу, цяпер захоўваюць на сваёй тэрыторыі. На наступны дзень кіраўнік Грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Алесь Чахольскі запатрабаваў, каб лясгас вярнуў крыж — прадстаўнікі лясгасу адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?