Як распавёў «Медыя-Палессе» выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Лунінецкага РАУС Андрэй Канапацкі, у пачатку студзеня ў поле зроку супрацоўнікаў ДАІ трапіў аўтамабіль «Нісан», якім кіравала жыхарка Лунінца.

Пры праверцы дакументаў высветлілася, што кіроўца знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Машыну даставілі на штраф-стаянку, а ў дачыненні да жанчыны склалі адміністрацыйныя пратаколы за адсутнасць правоў і за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення.

Пасля супраць яе распачалі крымінальную справу за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення паўторна на працягу года.

Да гэтага жанчына за нецвярозую язду ўжо прыцягвалася да адказнасці, у тым ліку крымінальнай. Яе аўтамабіль быў канфіскаваны, аднак яна выкупіла яго назад. І зноў села за руль п'янай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?