Міністр замежных спраў Уладзімір Макей не гатовы казаць, ці падпішуць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму ў першым паўгоддзі. «Не трэба загадваць, ставіць канкрэтныя даты, мы працуем», — заявіў Макей журналістам.
— Мы працуем над пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму. Я дзесьці сказаў, што па Дзерыбасаўскай шпацыруюць паступова, вось і мы паступова працуем, — сказаў міністр.
Што тычыцца спрэчнага моманту пра павелічэнне колькасці консулаў, пра які заяўляў польскі бок, яго абмяркоўваюць.
— Мы абмяркоўваем усе пытанні, у тым ліку і гэтае. Не трэба спяшацца, лепш грунтоўна падрыхтавацца, каб не было нейкіх праблем на фінальным этапе, — сказаў кіраўнік МЗС.