Партал «Мой горад» 115.бел запрацаваў ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, паведамляе БелТА.
На дадзены момант паслугамі партала могуць карыстацца жыхары 129 населеных пунктаў. У планах на будучыню — абнавіць рэсурс.
Партал пачаў функцыянаваць у лістападзе 2015 года. Ён не з'яўляецца афіцыйным сайтам дзяржаўных органаў і арганізацый. Галоўная яго задача — спрасціць узаемадзеянне службаў ЖКГ з гараджанамі. Пасля мадэрацыі запыты накіроўваюцца камунальным службам для выканання. Зваротная сувязь рэалізуецца праз прагляд статусу апрацоўкі апублікаванага запыту, а таксама аналіз вынікаў у фармаце малюнкаў «было» і «стала». Жыхары могуць уплываць на рэйтынг арганізацыі, ацэньваючы якасць працы.