У вёсцы Буйновічы Лельчыцкага раёна сапёры вайсковай часці ўнутраных войскаў 5525 выцягнулі са стога сена 100-кілаграмовую авіяцыйную бомбу, паведамляе міліцыя.
Пра боепрыпас у міліцыю паведаміла гаспадыня ўчастка. Паклаў туды бомбу некалькі гадоў назад яе муж-нябожчык.
Мужчына адпілаваў хваставую частку бомбы, затым схаваў у сене і прыгразіў жонцы, каб яна нікому пра гэта не расказвала.
У месцы распілу знаходзіўся тратыл. Невядома, дзе мужчына знайшоў авіябомбу, як здолеў транспартаваць, а самае галоўнае, чаму ў выніку ўсіх маніпуляцый яна не выбухнула — там быў узрывальнік, гэта значыць бомба знаходзілася ў баявым стане.
Бомбу знішчылі на палігоне.