Маштабная рэканструкцыя чакае ў блiжэйшыя гады гасцiнiцу «Кастрычнiцкая».

Пасля заканчэння ўсiх работ гасцiнiца ператворыцца ў пяцiзоркавы «Прэзiдэнт‑атэль»,
паведамiў на прэзентацыi канцэпцыi аб’ёмна‑планiровачнага рашэння будынка галоўны архiтэктар УП «Лантэрна» Уладзiмiр Галкоўскi.

Прапануецца пабудаваць новы блок у звязцы з iснуючай гасцiнiцай. Там размесцiцца начны клуб, фiтнес‑цэнтр, паркiнг. Таксама намечана надбудаваць адзiн паверх над iснуючымi рэстаранамi, дзе будуць размяшчацца трансфармуемыя канферэнц‑залы. Акрамя таго, перад галоўным уваходам будзе пабудавана новая зала для перагавораў i сустрэч на вышэйшым узроўнi з усiмi спадарожнымi памяшканнямi. Усе гэтыя залы размесцяцца на другiм паверсе i будуць разлiчаны для прыёму вялiкiх урадавых дэлегацый, арганiзацыю прэс‑канферэнцый, мерапрыемстваў для дыпламатычнага корпуса.

«Нумарны фонд i параметры памяшканняў гасцiнiцы «Кастрычнiцкая» не адпавядаюць неабходным памерам для адпаведнасцi патрабаванням гасцiнiцы катэгорыi «5 зорак». Таму мы плануем пашырыць iснуючы корпус», — прадоўжыў галоўны архiтэктар. У новым каркасе прапануецца надбудаваць сем паверхаў уздоўж вул. Кiрава.

Акрамя таго замест iснуючага тэхнiчнага паверха прапануецца стварыць жылы паверх з нумарамi вышэйшай катэгорыi — suitе. «Гэтыя нумары маюць найвышэйшы ўзровень камфорту, складаюцца з трох i больш пакояў. Пасля гэтай катэгорыi iдуць апартаменты — 2 пакоi i кухонная зона, люкс — 2 пакоi, king sizе — вялiкi нумар павышанай камфортнасцi», — растлумачыў ён. Таксама намечана надбудаваць яшчэ адзiн паверх, дзе будзе размешчана банкетная, зала унiверсальнага прызначэння i прэзiдэнцкi нумар.

Уладзiмiр Галкоўскi расказаў, што, паводле падлiкаў iнстытута «Мiнскпраект», кошт рэканструкцыi гасцiнiцы складзе каля $100 млн.
Пры гэтым арыенцiровачны тэрмiн акупнасцi назваць складана. «Тэрмiн акупнасцi такiх збудаванняў у мiжнароднай практыцы — да 20 гадоў, але ёсць прыклады, калi атэлi акуплялiся значна хутчэй», — сказаў спецыялiст.
Як адзначыў першы намеснiк Кiраўнiка спраў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Мiкалай Корбут [былы міністр фінансаў -- НН],
такi атэль Беларусi неабходны, паколькi яго iснаванне сведчыць аб развiццi краiны. Паводле яго слоў, iнвестары, дзелавыя партнёры, якiя прыбываюць у Беларусь, павiнны мець дастойныя ўмовы для пражывання, а таксама правядзення перагавораў.

Крынiцы фiнансавання праекта пакуль не вызначаны, але чакаецца, што будуць прыцягнуты крэдытныя рэсурсы, а таксама замежныя iнвестыцыi. Перавагай гэтага атэля з’яўляецца яго статус, таму ён павiнен быць лепшым атэлем у краiне, рэзюмаваў Мiкалай Корбут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?