Украінскага журналіста Паўла Шаройку перавялі з СІЗА КДБ у бабруйскую папраўчую калонію №2. Пра гэта Tut.by распавёў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Фота са старонкі Паўла Шаройкі ў Facebook.

Фота са старонкі Паўла Шаройкі ў Facebook.

Перавод адбыўся да Новага года. У калоніі яго ўжо наведвала жонка. 23 студзеня Шаройку плануе наведаць украінскі консул.

Раней КДБ Беларусі заявіў, што абмен Шаройкі на затрыманага ва Украіне беларуса Юрыя Палітыку немагчымы, але ўкраінца могуць памілаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0