Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША Роберт Паладзіна заявіў, што памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Уэс Мітчэл сыходзіць у адстаўку з 15 лютага 2019 года.
Па словах Паладзіна, першы намеснік памочніка дзяржсакратара Элізабэт Мілард будзе выконваць абавязкі памочніка дзяржсакратара.
Нагадаем, што Мітчэл займаў пасаду кіраўніка Упраўлення па еўрапейскіх і еўразійскіх справах дзярждэпа ЗША з верасня 2017 года. На гэтай пасадзе ён, у прыватнасці, адказваў за дачыненні з Беларуссю.
У канцы кастрычніка 2018 года Мітчэл прылятаў у Мінск і сустракаўся з беларускім кіраўніцтвам. А яшчэ раней Мітчэл назваў Беларусь «часткай бастыёна супраць расійскага неаімперыялізму».