Здарэнне адбылося 19 студзеня. У міліцыю звярнулася жанчына, якая распавяла, што згубіла ў гандлёвым цэнтры «Е-Сіці» (па вуліцы Дзянісаўскай) 6.100 даляраў, паведамляе мінская міліцыя.
Грошы выпалі з сумкі, калі жанчына набывала гарнітуру для тэлефона. Прапажу выявіла толькі ў кафэ.
Міліцыя хутка знайшла тых, хто знайшоў грошы. Гэта дзве непаўналетнія мінчанкі, якія грошы падзялілі пароўну. Адна паспела частку патраціць (купіла мабільны тэлефон, вопратку), а другая грошы не траціла.
Канфіскаваныя грошы ў найбліжэйшы час будуць вернутыя ўладальніцы.