Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

6-10 лютага ў Мінску пройдзе традыцыйная Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, але пасольства ЗША не возьме ў ёй удзелу ў якасці ганаровага госця з-за шатдаўна ў Злучаных Штатах.

У сувязі часовым спыненнем з боку ўрада ЗША фінансавання дзейнасці пасольстваў, пасольства ў Беларусі вымушана часова згарнуць сваю грамадскую дзейнасць за выключэннем выпадкаў надзвычайных сітуацый, звязаных з пагрозай жыццю або абаронай прыватнай уласнасці, а таксама з нацыянальнай бяспекай, паведамляе Мінінфарм.

З гэтай прычыны Пасольства ЗША не мае магчымасці прыняць удзел у XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Разам з тым Міністэрствам інфармацыі будзе забяспечана прэзентацыя літаратурных твораў амерыканскіх аўтараў, якія прымуць удзел у выставе-кірмашы. У выпадку змены рашэння, сумесна з Пасольствам ЗША будзе праведзена адпаведная праца і аказана неабходнае садзейнічанне, адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0