60-гадовы жыхар Гродна затэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што яго суседзі хочуць узарваць кватэру. У далейшай размове з міліцыяй ён паведаміў, што падарве сябе самога, паведамляе абласная міліцыя.

Міліцыя, якая прыехала на месца здарэння, затрымала мужчыну. Ні ў яго кватэры, ні яшчэ ў дзвюх кватэрах гэтага ж пад'езда выбуховых прыстасаванняў не знайшлі. Эвакуацыя жыхароў дома не спатрэбілася.

Выявілася, што мужчына хацеў зайсці ў госці да суседзяў, але тыя не адчынілі яму дзверы. Тады ён вырашыў ім адпомсціць і затэлефанаваць у міліцыю з заведама ілжывым паведамленнем. Але гродзенец быў настолькі п'яны, што пераблытаў нумар іх кватэры з жыллём іншага суседа. 

На мужчыну завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0