23.01.2019 / 14:57

Муж Сабчак у цэнтры Масквы зламаў нос вядомаму рэжысёру праз рэўнасць ВІДЭА 9

Адначасова некалькі тэлеграм-каналаў са спасылкамі на відавочцаў паведамілі пра тое, што муж былой кандыдаткі ў прэзідэнты Расіі Ксеніі Сабчак Максім Вітарган «наваляў» у цэнтры Масквы тэатральнаму рэжысёру Канстанціну Багамолаву.

Вітарган, Сабчак, Багамолаў

Раней у народзе хадзілі плёткі, што ў Сабчак і Багамолава можа быць раман. Тым больш, што ў 2018 годзе рэжысёр стаў афіцыйна свабодным: ён развёўся з жонкай, актрысай Дар’яй Мароз (ад шлюбу ў іх засталася дачка). Відаць, менавіта гэты момант паміж сабой вырашалі мужчыны, калі выпадкова апынуліся ў адным кафэ, а потым выйшлі «паразмаўляць» на вуліцы каля «Гранд Каваманіі».

У выніку твар Багамолава быў увесь у крыві, хуткую выклікаць ён не захацеў. Аднак потым паведаміў у сваім інстаграме, што дактары «збіралі яго нос з дзвюх частак» і «прывялі косткі чэрапа ў больш-менш прыстойные стан».

Сама Сабчак і яе муж пакуль не давалі ніякіх каментарыяў на гэтую тэму. У дзень пасля бойкі Ксенія суха напісала ў сваім тэлеграм-канале:

«Дарагі антыглянец, разумею вас, але канкрэтна сёння ў мяне праблемы больш маштабныя, чым нясплачаны заробак».

З Вітарганам Ксенія ажанілася ў 2013 годзе. Разам яны гадуюць сына Платона.

Ксенія з мужам.

nn.by

12
хамса / Адказаць
23.01.2019 / 14:34
'Пардоньте!' )
1
metsavend / Адказаць
23.01.2019 / 16:29
Платон - не друг. Но Макс, как и Собчачка, не дороже. 
1
вася чэсных / Адказаць
23.01.2019 / 17:03
Багема яна такая!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру