Пошукавая група выявіла абломкі ў раёне, дзе прапаў прыватны самалёт з футбалістам Эміліяна Сала на борце. Пра гэта Sky Sports распавёў афіцэр авіяцыйнага пошуку Нармандскіх астравоў Джон Фітцджэральд, які ўзначальвае аперацыю.
Па словах афіцэра, у моры былі знойдзеныя падушка, ярка-аранжавы прадмет, скрынка і мноства белых прадметаў, што плавалі каля кавалка металу. Паходжанне гэтых абломкаў пакуль не ўстаноўлена.