23.01.2019 / 17:22

Xiaomi паказала смартфон, які згінаецца ВІДЭА

Прэзідэнт Xiaomi Лін Бін апублікаваў ролік з выкарыстаннем прататыпа смартфона кампаніі, які згінаецца.

Пакуль што гэта не камерцыйны прадукт, а толькі інжынерны прататып.

У адрозненне ад канцэптаў іншых кампаній, якія працуюць над такім тэлефонам, апарат ад Xiaomi згінаецца двойчы. У раскладзеным выглядзе ён выглядае як планшэт, а ў складзеным — як смартфон.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру