У сталіцы вялікая імавернасць выпадзення снегу ў навагоднюю ноч.

Як паведаміў агенцтву «Мінск‑навіны» начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў, у Мінску ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, паводле папярэдняга прагнозу,

чакаецца невялікі снег і памераны мароз са слабым ветрам.
Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч ‑2… ‑7 марозу. Удзень 1 студзеня 0… ‑5 градусаў марозу.

За час пацяплення, з 1989 г. па 2007 год, навагоднюю ноч без снега менчукі сустракалі чатыры разы.

Мінск - навіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0