23.01.2019 / 21:09

Знаёмцеся: «апошні літоўскі шляхціч» ВІДЭА 19

У вёсцы Нарвойшы ля Вільні жыве каларытны бізнесовец, які называе сябе «апошнім літоўскім шляхцічам», цікавіцца беларушчынай і клапатліва збірае звесткі пра свой род.

Продкі Францішка Ішоры перасяліліся некалі ў Вялікае Княства Літоўскае з Вугоршчыны. Цяпер іх нашчадак гадуе двух сыноў у Нарвойшах пад Вільняй ды займаецца продажам дроў, якія нарыхтоўвае ў сваім уласным лесе.

Пан Францішак вельмі шануе беларускую мову, а таксама памяць сваіх продкаў, якія цягам некалькіх стагоддзяў жывуць у ваколіцах былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Сам сябе пан Францішак жартаўліва называе «апошнім шляхцічам у Літве».

Як жывецца сёння нашчадку старога роду? Ці падабаецца ягонаму сыну «махаць шабляй»? І як да зяця-шляхціча ставіцца ягоная цешча? Пра гэта — у новым выданні праграмы «Вяскоўцы» телеканала «Белсат».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), анлайн або ў закладцы «Праграмы» на інтэрнэт-старонцы тэлеканала. Або сачыце ў Facebook.

64
КРЕМЕНЬ / Адказаць
23.01.2019 / 21:27
Как это вы ему ещё, глядя на его шапку, запорожские корни не приклеели?
2
Павел Ас / Адказаць
23.01.2019 / 21:52
Цікавы відэанарыс.
5
Юзік Крулеўскі / Адказаць
23.01.2019 / 22:12
Вельмі заліковы ролік! 

І на гэтым тле сама Беларусь глядзіцца, як краіна з незразумелай ідэнтычнасцю. Была б Беларусь з выразнай ідэнтычнасцю не спаланізаваліся б беларусы Беласточчыны, не зрусіфікаваліся б беларусы Дзвіншчыны (Латвія), не кажучы пра саму Беларусь.

Ёсць што сказаць, няма каму слухаць! Некалькі хвілінаў таму прайшоўся па YouTube -- адзін толькі сцёб з Беларусі і беларусаў. Спачатку маўляў -- праср_лі мову, а потым і краіну. І хто гэта нас папракаў, што мы не баранілі Крым? Беларусь далучылі да Расеі, а народ гэтага і не заўважыў! Народ, які даўно страціў волю да барацьбы за свабоду і не здольны мець сваю дзяржаву.... 
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру