23.01.2019 / 21:35

Падлетка ў Маладзечне асудзілі за гвалт над дзяўчынкай

За гвалт над малалетняй дзяўчынкай у Маладзечне асудзілі 17-гадовага падлетка.

Падлетка прызналі вінаватым у дзеяннях сексуальнага характару, якія выклікалі цяжкія наступствы.

Ахвярай стала малалетняя дзяўчынка; злачынства было здзейснена з ужываннем гвалту.

Падлетка прысудзілі да 9 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Да яго таксама прымянілі прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Таксама суд спагнаў з абвінавачанага на карысць пацярпелай 20 тысяч рублёў. Плаціць грошы будзе пакуль што маці падлетка — да моманту яго паўналецця або з'яўлення ўласных даходаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру