23.01.2019 / 22:24

Расійскі рэгіён вырашыў узяць крыптапазыку ў Беларусі 4

Удмуртыя прыступіла да перамоў з беларускай крыптабіржай пра выпрабавальны выпуск аблігацый. Пра гэта РБК распавёў віцэ-прэм'ер расійскага рэгіёну Аляксандр Свінін.

Пытанне закранулі на сустрэчы з кіраўніком крыптабіржы Currency.com Віктарам Пергаментам. Улады рэгіёну абмяркоўвалі выпуск такенізаваных аблігацый. Віцэ-прэм'ер паведаміў, што выпуск аблігацый пройдзе ў тэставым рэжыме і ў невялікім аб'ёме.

Другім разам прадстаўнікі Удмуртыі і Беларусі сустрэнуцца 28 студзеня 2019 года.

Свінін распавёў, што пры дапамозе размяшчэння аблігацый Удмуртыя плануе прыцягнуць дадатковыя інвестыцыі ў эканоміку рэгіёну.

Currency.com — першая легальная крыптабіржа ў СНД, на якой за крыптавалюты можна купіць каштоўныя паперы.

Бізнэсмены Саід Гуцэрыеў і Віктар Пракапеня ўклалі ў Currency.com 10 мільёнаў даляраў. Да канца бягучага года заснавальнікі біржы плануюць атрымаць выручку памерам 70 мільёнаў даляраў.

2
Зiма / Адказаць
23.01.2019 / 22:55
Нешта гэты Сьвiнiн прыдумау небяспечнае для удмуртыi. Штота ня тое.
2
Адыкватник) / Адказаць
23.01.2019 / 23:15
700% выручка... нехило!! я бы тоже вложился 
0
Павел Ас / Адказаць
24.01.2019 / 07:23
А нашто Свінін плануе скарыстаць атрыманы БІТКОІН???? Будзе купляць лайкі ў сацыяльных сетках ???????
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру