Грамадства44

Улады адмянілі рашэнне аб высылцы каталіцкага ксяндза з Салігорска

Улады Беларусі адмянілі сваё ранейшае рашэнне аб непадаўжэнні дазволу на служэнне айцу Сабеславу Тамалі з Салігорска.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў «Нашай Ніве» в.а. прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.

Касцёл атрымаў факс ад упаўнаважанага па справах рэлігіі аб тым, што айцу Сабеславу дазвол на служэнне падоўжаны на паўгода. 

Паўгода — гэта звычайны тэрмін для такога падаўжэння. Касцёл звычайна просіць аб падаўжэнні тэрміну перабывання на год, а дазволы выдаюцца часам на год, часам на паўгода, а часам на тры месяцы.

Высылка беларускамоўных ксяндзоў, хоць і польскіх грамадзян, выклікае незадаволенасць вернікаў. Як паведамляла старшыня парафіяльнай рады касцёла Святога Францішка ў Салігорску, петыцыю з пратэстам супраць высылкі а. Тамалі падпісалі больш за 300 жыхароў горада. Адначасова тры сотні каталікоў Віцебска падпісалі ліст пратэсту супраць высылкі айца Паўла Кнурка.

Віцебчукі не ўспрымалі а. Паўла Кнурка як чужаземца, бо «адпраўляў набажэнствы, прамаўляў казанні і размаўляў з людзьмі на добрай беларускай мове», — гаворыцца ў тым лісце.

«Мы перакананыя, што для людзей, якія сеюць дабро, любоў і сапраўдную веру, Беларусь павінна заўсёды трымаць дзверы адчыненымі. З таго, што яны раптам зачыняюцца перад кімсьці, вынікае, на наш погляд, толькі шкода ды напружанасць у грамадстве», — гаварылася ў звароце вернікаў да ўпаўнаважанага ў справах рэлігіі Леаніда Гулякі.

На перадкаляднай прэс-канфэрэнцыі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч звяртаў увагу на «пэўныя складанасці з запрашэннем святароў з замежжа, не толькі з Польшчы».

Вакансіі святароў у Віцебскай дыяцэзіі пакуль немагчыма кампенсаваць ксяндзамі-беларусамі. На падрыхтоўчых курсах у духоўнай семінарыі навучаюцца цяпер усяго два чалавекі з дыяцэзіі.

У той жа час за апошнія тры гады (2016—2018) улады не далі аніводнага дазволу на служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі замежнікам — каталіцкім святарам альбо манашкам.

За такімі крокамі праглядаецца жаданне ўладаў зменшыць у краіне лічбу ксяндзоў грамадзян Польшчы. У той жа час, напрыклад, праваслаўным мітрапалітам з'яўляецца грамадзянін Расіі Павел (Панамароў), хоць паводле закона ім мусіў бы быць грамадзянін Беларусі.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло41

«Раніца — у школе, потым — гатэль». Знакаміты беларускі лыжнік расказаў, як жыве ў польскім Закапаным

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?8

Мікола Дзядок параіў, што рабіць, каб наблізіць перамены29

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе5

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі9

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву10

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц14

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць