Авіякампанія «Белавія» вызначыла новыя напрамкі, на якія распаўсюджваюцца эксперыментальныя тарыфы.

Спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Амстэрдам, Краснадар, Стакгольм і Тэль-Авіў.

Кошт квіткоў складзе ў адзін бок ад 10 еўра плюс таксы і зборы, туды-назад - 20 еўра плюс таксы і зборы. Час рэалізацыі білетаў - 24 студзеня з 9.00 да 23.59 па мінскім часе.

Час падарожжа: з 25 студзеня па 24 лютага.

Напрыклад, злётаць у Амстэрдам 30 студзеня і вярнуцца назад 31 студзеня будзе каштаваць ад 214 рублёў 72 капейкі. Падарожжа ў Стакгольм 5 лютага і вяртанне 6 лютага будзе каштаваць ад 198 рублёў 96 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0