Кіроўца таксі беспадстаўна напаў і адлупцаваў пешахода ў Мінску, паведамляе guvd.gov.by
Непрыемны інцыдэнт адбыўся ў аўторак. Прыкладна ў 21.00 на вуліцы Кахоўская 37-гадовы мінчук пераходзіў праезную частку. Пры пераходзе дарогі мужчына выпадкова закрануў рукой аўтамабіль таксі, які спыніўся на «зебры», каб прапусціць пешаходаў.
Гэты нямоцны дотык літаральна раз'юшыў кіроўцу. Таксіст выскачыў з сваёй машыны і накінуўся на пешахода. Ён некалькі разоў ударыў мінчука, нанёсшы яму цялесныя пашкоджанні, а затым сеў за руль і паехаў прэч.
Хулігана абвясцілі ў вышук. Калі вы пазналі мужчыну на фота, патэлефануеце 102.