shutterstock.com

shutterstock.com

Здарэнне адбылося 23 студзеня.

Жыхар вёскі Махро паведаміў у міліцыю, што ў яго доме п'яны аднавясковец зладзіў дэбош. На месца выехаў нарад у складзе двух участковых інспектараў.

«Аднаго з іх правапарушальнік падчас затрымання параніў нажом у жывот. Супрацоўнік міліцыі быў дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу, яго жыццю нічога не пагражае», — праінфармавалі ў МУС.

Падазраваны затрыманы. Раней 57-гадовы мужчына прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку. Ён пражывае адзін і нідзе не працуе.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0