Фота з фэйсбука Святаслава Вакарчука

Фота з фэйсбука Святаслава Вакарчука

Святаслаў Вакарчук зноў двухсэнсоўна адказаў на пытанне пра ўдзел ва ўкраінскіх выбарах. Пра гэта ён заявіў у Лондане. Саліст «Акіяна Эльзы» выступаў у рамках праграмы «Real changes in Ukraine — a must for a successful future» ад Украінскага інстытута ў Лондане, гаворыцца ў фэйсбуку ведамства.

— Я ў справе, і вы даведаецеся больш у найбліжэйшы час. Я хацеў бы прывесці ва ўкраінскую палітыку як мага больш новых асоб. Улада як такая мяне не цікавіць, — заявіў ён.

Вакарчук расчараваны ўкраінскай палітыкай, гэта падштурхоўвае яго да пераменаў.

— Тое, што кіруе мной у палітыцы, — гэта расчараванне ў сувязі з цяперашнім станам украінскай палітыкі. Глядзець на ўсе гэтыя твары на білбордах вакол Кіева, гэта невыносна, — заявіў ён.

Ён лічыць, што Украіна мае патрэбу ў новых палітыках, а не рэвалюцыях.

— Нам патрэбны новыя палітычныя лідары. Я не веру ў рэвалюцыі, бо яны не забяспечваюць устойлівых рашэнняў, — сцвярджае спявак.

Прэс-сакратар музыканта Вікторыя Хаменка сказала «Украінскай праўдзе», што гэтыя словы можна інтэрпрэтаваць рознымі спосабамі. Пры гэтым у выданні сцвярджаюць, што Вакарчук не пойдзе ў прэзідэнты. Верагодна, ён будзе ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах, пішуць журналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0