Споўніўся год, як берасцейцы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу, які будуецца непадалёк гораду. 5 студзеня актывісты кампаніі супраць будаўніцтва прыехалі да заводу, каб адзначыць гэтую падзею. Некаторыя ўзялі з сабой дзяцей, тыя зляпілі снегавікоў.

Для берасцейкі Юліі Нічыпарук лепка снегавікоў скончылася адміністратыўным пратаколам, яго склалі ў міліцыі Берасцейскага раёна. 30 студзеня жанчыну будуць судзіць.

«Нашы дзеці зляпілі снегавіка, мы дапамаглі ўпрыгожыць. За гэта мяне выклікалі ў міліцыю і склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

У пратаколе напісана, што на сярэдняй частцы снегавіка размешчана ўлётка, на верхняй налепка. Я лічу, што гэта абсурд. Зараз цікава будзе паглядзець, чым усё гэта скончыцца ў судзе» — сказала «Белсату» Юлія Нічыпарук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?