11-гадовая вучаніца адной са школ горада, якая з'ела 9 або 10 таблетак ад алкагольнай залежнасці.

Дактары шпіталізавалі яе ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы і паведамілі пра здарэнне ў міліцыю, паведамляе mlyn.by

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Вілейскага РАУС Ганна Царык расказала журналістам наступнае:

— Дзяўчынка расце ў сям'і, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У яе ёсць маці, бацька, якім па 36 гадоў, 16-гадовая сястра і 18-гадовы брат. Школьніца вучыцца ў другую змену і 22 студзеня каля 12:00 была дома адна. Дзяўчынка свядома прыняла 9 або 10 таблетак «дыязепама». Гэты прэпарат па рэцэпце прызначае доктар пры лячэнні алкагольнай залежнасці.

Па словах Ганны Царык, калі дзяўчынцы стала дрэнна пасля ўжывання таблетак, яна патэлефанавала маці, якая была на працы. Жанчына звязалася з мужам, ён прыбег дадому і выклікаў хуткую.

Па словах бацькі пацярпелай, яго дачка наелася таблетак, каб не ісці ў школу.

—Але мы разглядаем яшчэ адну версію - каханне да хлопчыка. Магчыма, дзяўчынка хацела звярнуць на сябе яго ўвагу ці напалохаць яго, - сказала Ганна Царык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0