Беларусь і Расія працягваюць перамовы па цане на расійскі газ, якая будзе дзейнічаць з 2020 года, паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на першым Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці, перадае БЕЛТА.

«Перамовы праводзяцца і на ўзроўні профільных міністэрстваў, і на ўзроўні віцэ-прэм'ераў. Перамоўны працэс працягваецца», - адзначыў Віктар Каранкевіч.

Цана на газ для Беларусі у 2019 годзе складае $ 127 за 1 тыс. куб.м.

Згодна з раней дасягнутымі дамоўленасцямі, бакі павінны ўзгадніць кошт на расійскі газ для Беларусі ў 2020-2024 гадах да 1 ліпеня 2019 года. Як раней падкрэсліваў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, Беларусі патрэбныя не нізкія цэны на расійскі газ, а стварэнне роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0