Абалонскі раённы суд Кіева прызнаў былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча вінаватым па справе аб дзяржздразе, а таксама дапамаганні ў змене мяжы краіны і вядзенні вайны. У прысудзе сказана, што віна Януковіча даказаная.
Пакаранне яшчэ не абвешчана.
Абвінавачванне прасіла прысудзіць Януковіча да 15 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд быў вынесены завочна, бо былы прэзідэнт збег у Расію ў лютым 2014 года. Ён называў справу сфабрыкаванай і палітычна матываваным і ні разу не выступіў у пасяджэнні.