Грамадства1818

Стала вядома, хто ахвяраваў найбольшую суму на Дзень Волі — 2019

Працягваецца збор грошай на арганізацыю сёлетняга Дня Волі. Ужо сабрана больш за 10 тысяч рублёў. Самы папулярны шлях — праз удзел у «Талацэ». Найбольшую суму ахвяраваў малады айцішнік з Віцебска Аляксей Прохараў, ён пералічыў 500 рублёў.

Аляксей Прохараў, фота з сацсетак

«Жыццё так мяне пакідала, што мне пашанцавала і я працую ў ІТ. Я вельмі рады, што ў Беларусі гэта сфера развіваецца. Спадзяюся, мы яе не прафукаем, — кажа Прохараў. — Адпаведна, па грошах у мяне больш-менш нармальна. Плюс я яшчэ не жанаты, таму няма чорнай дзіркі, якая б забірала грошы. Я хацеў трапіць на БНР-100, але не атрымалася — камандзіроўкі, праца… Вось, вельмі хачу трапіць на БНР-101.

Лічу, што гэтае мерапрыемства вельмі патрэбнае, бо яно нас аб’ядноўвае. Аднадумцы могуць сустрэцца, пагаварыць.. Сёння мы нібыта ў ізаляцыі, а людзям трэба быць разам, кансалідавацца. І апазіцыя мусіць аб’яднацца, бо мэта ж адна — наладзіць жыццё ў краіне. І трэба, каб людзі пра гэта чулі, а такога не хапае. Блогераў я чую, а апазіцыі нашай не чуваць».

Дзень Волі адзначаецца 25 Сакавіка, у дзень, калі ў 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлета ініцыятары святкавання хочуць правесці яго ў фармаце шэсце па вуліцы Кастрычніцкай і канцэрта на стадыёне «Дынама».

Чытайце таксама: Мінскі праграміст ахвяраваў на правядзенне Дня Волі 2500 рублёў

Дзень Волі — 2019 хочуць правесці на стадыёне «Дынама»

Пачаўся збор грошай на святкаванне Дня Волі — 2019: плануюць сабраць 50 тысяч рублёў

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны ўдарылі па НПЗ у Саратаве1

Сакрэты пабудовы першага Менска: польскія тэхналогіі і святыя дрэвы для сцен5

З расійскай арміі звольнілі генерала Лапіна, які раней не раз трапляў у скандалы

Акцыі з нагоды пяцігоддзя выбараў 2020 года прайшлі ў розных гарадах Еўропы ФОТЫ4

У Іўі сёння біліся памідорамі ФОТАФАКТ1

На Камянеччыне вырасцілі кукурузу вышынёй у два чалавечыя росты ФОТАФАКТ

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць