Дзяўчына адпачывала ў Партугаліі. Ужо пад канец адпачынка яна адчула недамаганне. У бальніцы, куды яе прыйшлося шпіталізаваць, брытанцы паставілі дыягназ: «сіндром Гіена-Барэ». У дзяўчыны былі выяўленыя кампілабактэрыі. Звычайна яны сустракаюцца ў сырой кураціне, але Джэмі сілкавалася выключна расліннай ежай і рыбай.

Усё стала зразумелым, калі пацыентка ўзгадала пра кантакт з бяздомным кацянём на вуліцы, якое ўвязалася за ёй да самага гатэля. Джэмі пашкадавала жывёлу і часова пасяліла ў сваім нумары, дзе гладзіла і паіла малаком. Менавіта кацяня было пераносчыкам небяспечнай інфекцыі, якую сама жывёла, хутчэй за ўсё, падчапіла, з'еўшы на вуліцы сырое мяса.

На шчасце, медыкам атрымалася паставіць дзяўчыну на ногі. На гэта спатрэбілася больш за год. Цяпер Джэма вядзе блог у інстаграме, у якім распавядае падпісчыкам пра сваё аднаўленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0