24.01.2019 / 13:08

Лукашэнка абмеркаваў з Сянько мытныя даходы і размеркаванне ўвазных пошлін у ЕАЭС

Аляксандр Лукашэнка правёў сёння працоўную сустрэчу са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што, як яго інфармуюць, у 2018 годзе ў рэспубліканскі бюджэт паступіла на траціну больш плацяжоў, якія кантралююцца ДМК, у параўнанні з 2017 годам. Ён пацікавіўся, якія менавіта напрамкі забяспечылі такі прырост. На яго думку, на іх трэба звярнуць большую ўвагу, каб захаваць дынаміку, якая склалася.

«Вядома, ужо, можа быць, такімі тэмпамі не будзе прыросту, тым не менш ён павінен быць забяспечаны. У адваротным выпадку — навошта нам працаваць?» — запытаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, як беларускае заканадаўства прыводзіцца ў адпаведнасць з Мытным кодэксам Еўразійскага эканамічнага саюза. «І самае галоўнае, ці не памыліліся мы дзесьці? Калі ўвогуле ацэньваць, то гэты прырост кажа пра тое, што мы памылак не дапусцілі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Але, можа быць, ёсць нейкія пытанні, якія насцярожваюць нас?»

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру